Дзевяностыя гады, асабліва першая палова, запомніліся татальным дэфіцытам тавараў і трэнінгамі для трэнераў.
У першай палове 90-х праводзілася вялікая колькасць трэнінгаў па рознай тэматыцы. Большасць першых трэнінгаў праводзілі замежнікі. Давялося мне ўдзельнічаць у некалькіх трэнінгах па мэнэджмэнту ў розных трэнераў і ў межах розных праграмаў у Беларусі і за межамі.
Часам так было, што розныя трэнеры выкарыстоўвалі для ілюстрацыі падобнай інфармацыі аднолькавыя прыклады ці практыкаванні.
Памятаю для ілюстрацыі спецыфікі рынку, абмежавання рынку па асаблівых таварах і па спажыўцах, прыводзілі прыклад з выкарыстаннем дэзадарантаў. Мэта была прадэманстраваць, што ад агульнай колькасці спажыўцоў ёсць нейкая колькасць спажыўцоў якія выкарыстоўваюць толькі дэзадарант спрэй, ёсць частка якая карыстаецца толькі вадкімі дэзадарантамі, частка якая карыстаецца шарыкавымі дэзадарантамі і г.д.
Гэтым прыкладам хацелі паказаць, што і адукацыйныя паслугі маюць свой асаблівы рынак і запатрабаванасць у розных сацыяльных груп.
Прыклад прыводзіўся прыблізна так:
Замежнік пытаўся ва ўдзельнікаў хто карыстаецца дэзадарантам шарыкавым? – Ніхто не паднімаў руку. Далей пытае, а хто карыстаецца вадкім? – Ніхто не паднімае. Тады пытаецца, а хто карыстаецца спрэем? І раптам усе ўдзельнікі паднімалі рукі. Сегменты рынку, як не стараліся трэнеры, не атрымлівалася прадэманстраваць.
Быў тройчы ў падобнай сітуацыі і кожны раз трэнер-замежнік не мог зразумець чаму ўсе карыстаюцца дэзадарантам-спрэй. Гэта ж не модна, у рэшце не экалагічна
А мы не маглі зразумець як выглядае шарыкавы ці вадкі дэзадарант…
Выява ўзята са старонкі: stirka.by


